С проектом "Літара" мы участвуем в конкурсе на Национальную премию в области изобразительного искусства 2016 г в номинации "Дизайн". Публикуем текст описания проекта, подготовленный специально для жюри конкурса.
Беларускія гарады толькі пачынаюць станавіцца на шлях стварэння свайго вобліка як брэнда. Аднак сусветныя тэндэнцыі сення вымагаюць вельмі актыўнай дзейнасці ў гэтым напрамку. Беларускія дызайнеры павінны адшукаць і стварыць брэнд новай Беларусі праз сукупнасць брэндаў яе гарадоў, устаноў і г.д. Брэндзіраванне дапаможа сродкамі сучаснага дызайну сфарміраваць пазітыўнае ўспрыманне нашай краіны і людзей, прыцягнуць увагу да багатай і разнастайнай культуры Беларусі не толькі ва ўсім свеце, але і сярод саміх беларусаў, асабліва моладзі.
Па заяўцы ТРУП «Віцебскаблсаюздрук» дызайнеры ператварылі звычайны кніжны магазін у маленькім беларускім населенным пункце ў элемент культурнай прасторы і іміджа горада Лепеля. Дызайн-праект прадугледжваў стварэнне вобліка магазіна цалкам ¬– быў распрацаваны фірменны стыль і на яго аснове прадуманы дызайн інтэр’ера, размяшчэнне мэблі, вывескі, элементы дэкора, дзелавая паліграфія. Усе работы вялісь пад аўтарскім надзорам дызайнераў.
Асноўныя асаблівасці дызайн-праекта кнігарні «Літара».
1. Глыбіня праработкі тэматыкі. Брэнд «Літара» ствараўся шляхам глыбокага пагружэння дызайнерамі ў гісторыю развіцця кніжнай справы на Беларусі. Работа пачалась з наведвання Музея кнігадрукавання ў Полацку і гутаркі са спецыялістамі гэтага музея. Затым адбылося знаёмства з іншымі крыніцамі інфармацыі па тэматыке дызайн-праекта.
2. Тэррытарыяльная прывязка і дакладнасць выкарыстання гістарычнай асновы. Дызайн ствараўся ў строгай адпаведнасці з гістарычнай асновай, на аснове гістарычных артэфактаў і падзей менавіта Віцебскай вобласці. Напрыклад, абрыс рукапіснай «А» ўзят у адной з першых беларускіх кніг – Полацкім Евангеллі 12 стагоддзя.
3. Сімвалізм створанай дызайн-канцэпцыі. Для магазіна абрана найменне «Літара» замест былой назвы «Глобус». Лагатып і фірменны стыль кнігарні «Літара» разработан як сімвал пастаяннага развіцця і спадкаемнасці беларускай кніжнай традыцыі ад рукапісных кніг да друкаваных выданняў і электронных кніг. У аснове вобраза – стылізаванае перацяканне рукапіснай літары «А» ў сучасную друкаваную «а». Базавы каларыт фірменнага стыля – спалучэнне белага і чорнага колераў, якое характэрна для вобраза кнігі.
4. Інтэграванне аб’екта культуры і тарговага аб’екта як адказ на вызавы сучаснасці. Дызайн тарговага аб’екта, які мае сваей асновай культурную спадчыну краіны, дапамагае кожнаму пакупніку дакрануцца да сапраўднай нацыянальнай гісторыі, пазітыўна ўплывае на развіццё эстэтычнага густу людзей. Лагатып кнігарні «Літара» мае сучасны выгляд, але ў той жа час нагадвае глыбінны вобраз славянскай славеснасці – старадаўнюю буквіцу (прыгожа аформленую літару ў пачатку старонкі старажытнай кнігі). Так і ўвесь фірменны стыль для кнігарні – сінтэз сучаснага «дызайна, які прадае» і своеасаблівай музейнай экспазіцыі на тэму развіцця беларускай кнігі.
5. Высокі прафесійны ўзровень праработкі таварнага знака «Кнігарня «Літара». Галоўную ролю ў ім іграе спалучэнне розных шрыфтоў і кампазіцыя з іх, праз якую адлюстравана шанаванне традыцыйнай цэннасці друкаванага слова і лепшых дасягненняў кнігадрукавання. Выразная канструкцыя з вертыкальнага і гарызантальнага размяшчэння шрыфтавых кампанентаў надае знаку дакладнасць і візуальную лёгкасць.
Знак перадае адчуванне беражлівых адносінаў да духа і стылізацыі літар, у ім захавана гістарычная пераемнасць беларускага кнігадрукавання праз характар абраных шрыфтоў. Кампаненты знака мінімалістычны, як таго вымагае сучасны дызайн. Але дуалістычнае спалучэнне абрысаў літар і люстэркавая кампазіцыя глыбока сімвалічны.
Прадугледжана магчымасць выкарыстаць паасобныя элементы знака для стварэння заставак і плакатаў, а таксама ў якасці паттэрна для графічнай падтрымцы на дзелавой паліграфіі і рэкламнай прадукцыі.
Таварны знак адпавядае ўсім патрабаванням да таварных знакаў у Рэспубліцы Беларусь, ён можа быць абаронены ў прадугледжаным парадку ў беларускім аддзяленні Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці.
Такім чынам, праект кнігарні «Літара» з’яўляецца ўкладам у развіцце прафесійнага дызайна на нацыянальнай аснове і яскравым прыкладам магчымасці стварыць для беларускіх гарадоў цікавыя брэнды.
Дызайн-праект «Літара» адзначаны узнагародамі:
• «Расійскі тыдзень мастацтваў». Масква, 2015г. 1 месца ў намінацыі «Графічны дызайн. Фірменны стыль»
• «Расійскі тыдзень мастацтваў». Масква, 2015г. 2 месца ў намінацыі«Эксперыментальная графіка: камп’ютэрная графіка»
• «Казанскі тыдзень мастацтваў», Казань, 2015г. 1 месца ў намінацыі «Эксперыментальная графіка: дызайн»